viasna on patreon

Магілёў: Аляксей Паўлоўскі скардзіцца на немагчымасць сфатаграфаваць матэрыялы справы

2014 2014-06-05T12:50:32+0300 2014-06-05T12:50:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulouski1-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэтэндэнт у кандыдаты на парламенцкіх выбарах 2012 Аляксей Паўлоўскі

Прэтэндэнт у кандыдаты на парламенцкіх выбарах 2012 Аляксей Паўлоўскі

Гэтым разам актывіст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасць напісаў скаргу ў Магілёўскі абласны суд. Ён лічыць адмову старшыні Ленінскага раённага суда Магілёва ў забароне зняцця копій матэрыялаў справы метадам фотаграфавання незаконнай.

“Старшыня Ленінскага раённага суда Галіна Кужалева дала мне адказ, што я маю права здымаць копіі дакументаў, аднак рабіць фотаздымкі гэтых дакументаў законам не прадугледжана. Але ў законе не сказана, што здымаць копіі метадам фотаграфавання забаронена”, - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Паўлоўскі адзначае, што раней не было ніякіх праблем, каб пры азнаямленні з матэрыяламі справы фотаграфаваць іх. Цяпер жа, на думку актывіста, суддзі наўмысна спрабуюць зацягнуць гэты працэс, альбо каб людзі плацілі за ксеракопіі ў судзе альбо каб працэс зацягваўся, і немагчыма было своечасова падаць касацыйную скаргу.

Нагадаем, што 15 траўня Паўлоўскі пісьмова звярнуўся ў суд Ленінскага раёна з просьбай дазволіць яму сфатаграфаваць матэрыялы справы па яго пазову да ААТ “Электрарухавік”, аднак суддзя Тарасава не дазволіла гэта зрабіць. Пасля напісанай ім скаргі на імя старшыні раённага суда справа таксама не зварухнулася. Старшыня суда Кужалева таксама не дазволіла фотаграфаваць матэрыялы справы. Тым часам у Кастрычніцкім раённым суддзе Магілёва такіх праблем няма.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства