Абласны суд не падтрымаў скаргу Алега Жалнова
3 чэрвеня ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся судовы разгляд скаргі Алега Жалнова на рашэнне суду Бабруйскага раёна і г. Бабруйска ад 14 траўня, якім Жалноў быў аштрафаваны на 50 базавых велічынь (7500000 рублёў). Алег Жалноў быў аштрафаваны за парушэнне арт. 23.4 КаАП ("Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню асабовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў").
"Непадпарадкаванне", на думку супрацоўнікаў міліцыі, заключалася ў тым, што 27 сакавіка ў памяшканні УУС Бабруйскага гарвыканкаму Жалноў не здаў у камеру захоўвання "забароненыя рэчы", ў прыватнасці, мабільны тэлефон. Сам Жалноў лічыць, што такіх патрабаванняў да яго ніхто высоўваў, ды і самі гэтыя патрабаванні незаконныя.
Магілёўскі абласны суд у асобе суддзі Гладкага пакінуў рашэнне бабруйскага суду ў сіле.
Гэта не першы канфліскт Алега Жалнова з супрацоўнікамі міліцыі. Блогер вядомы тым, што фіксуе ўсе свае размовы з супрацоўнікамі міліцыі, ДАІ і нават кантралёрамі ў транспарце на відэа, а потым выкладае гэтыя ролікі ў інтэрнэт і падае на дзеянні парушальнікаў скаргі. Вельмі часта гэта сканчаецца судовымі справамі, з якіх Жалноў апошнім часам практычна "не вылазіць", бо яны "перацякаюць" з адной у іншую.
Тут змешчаны відэазапіс падзеяў у фае УУС Бабруйскага гарвыканкаму 27 сакавіка.
Алег Жалноў збіраецца абскардзіць рашэнне абласнога суда.