viasna on patreon

Жыхар Астраўца Іван Крук патрабуе пакараць начальніка РАУСа

2014 2014-06-03T13:44:15+0300 2014-06-03T13:44:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivan_kruk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Крук

Іван Крук

Жыхар Астраўца Іван Крук звярнуўся ў пракуратуру Астравецкага раёна з патрабаваннем прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці начальніка мясцовага РАУС Уладзіміра Квача.

Актывіст лічыць, што 12 траўня Ул. Квач незаконна і неабгрунтавана адмовіў у атрыманні ксеракопіі рашэння Астравецкай раённай выбарчай камісіі ад 20 лютага, а таксама ксеракопій іншых дакументаў якія знаходзяцца ў матэрыялах праверкі па ягонай заяве ад 28 сакавіка 2014 года для напісання аб'ектыўнай скаргі ў Гродзенскую абласную пракуратуру.

 

Яшчэ 28-га сакавіка Іван Крук звярнуўся з заявай на імя пракурора Астравецкага раёна ў дачыненні да незаконных дзеянняў некаторых членаў Астравецкай раённай выбарчай камісіі па адмове ў рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты Астравецкага раённага Савета дэпутатаў па Цэнтральнай выбарчай акрузе № 1 з мэтай правесці поўную праверку вінаватых асоб з прыцягненнем да адказнасці паводле дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

У адказе, які заяўнік атрымаў 1 красавіка, паведамлялася, што ён мае права азнаёміцца ​​з матэрыяламі праверкі ​​ў Астравецкім РАУС з 09-00 гадзін па 18-00 гадзін у зручны час.

Іван Крук паведамляе наступнае: “Мне сапраўды першапачаткова была прадастаўлена магчымасць азнаёміцца ​​з матэрыяламі праверкі. Аднак, калі я ў адпаведнасці з ГПК Рэспублікі Беларусь і Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» спрабаваў атрымаць ксеракопіі тлумачэнняў, заключэнне па маёй заяве і рашэнне Астравецкай раённай выбарчай камісіі для далейшага абскарджвання вынікаў праверкі Астравецкім РАУС, мне ў катэгарычнай форме забараніў гэта рабіць асабіста начальнік Астравецкага РАУС Квач У.І.”

Іван Крук просіць пракуратуру даручыць кампетэнтнаму супрацоўніку скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да начальніка Астравецкага РАУС Квача Уладзіміра Іванавіча па артыкуле 9.6 КаАП Рэспублікі Беларусь з накіраваннем у суд Астравецкага раёна для разгляду і прыцягнення яго да адміністрацыйнай адказнасці, а таксама прадставіць магчымасць зрабіць ксеракопіі дакументаў, пра якія вялася гаворка вышэй.

Гэтую заяву, акрамя раённай пракуратуры, Іван Крук накіраваў таксама ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і сродкі масавай інфармацыі з мэтай інфармавання, якімі метадамі і формамі праваахоўная сістэма Астравецкага раёна парушае ягоныя  грамадзянскія і палітычныя правы і разам з тым правы выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства