viasna on patreon

Анлайн-маніторынг парушэнняў правоў студэнтаў ва ўніверсітэтах

2014 2014-06-03T09:29:45+0300 2014-06-03T09:30:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/studrada.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Парушэнні правоў студэнтаў – даволі частая з’ява ва ўніверсітэтах Беларусі.

МПГ “Студэнцкая Рада” запускае анлайн-маніторынг, дзе кожны студэнт, які сутыкнуўся з парушэннем правоў студэнтаў, можа пакінуць інфармацыю пра яго і адзначыць месца парушэння на мапе.

Навошта мы гэта робім?

Алесь Крот, адзін з каардынатараў “Студэнцкай Рады”: ”маніторынг парушэнняў правоў студэнтаў і акадэмічных свабодаў прадназначаны для папярэдняга збора, апрацоўкі і аналіза інфармацыі аб парушэннях, каб разумець тэндэнцыі ў адукацыйнай сферы. Вынікі маніторынга з аналізам парушэнняў будуць перыядычна публікавацца на сайце арганізацыі. Каб дапамагчы ў зборы інфармацыі, студэнтам трэба толькі запоўніць анлайн-анкету ў інтэрнэце. Анкета поўнасцю ананімная, а асабістая інфармацыя можа быць апублікаваная толькі са згоды чалавека, які даслаў гэтую інфармарцыю.

Пазнаёміцца з ужо зафіксаванымі парушэннямі альбо заставіць сваё можна па спасылцы.


Далучайцеся да маніторынгу, пакідайце інфармацыю пра парушэнні, сведкамі якіх вы сталі!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства