viasna on patreon

Манапалісты сістэмы распаўсюду зноў адмовілі баранавіцкаму незалежнаму выданню «Intex - press» у супрацоўніцтве

2014 2014-06-02T11:19:44+0300 2014-06-02T11:19:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/intex-press-shylda.jpg
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press”

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press”

Рэдакцыя звярнулася да арганізацый сістэм распаўсюду з просьбай пра супрацоўніцтва ў другім паўгоддзі 2014 года.Ад усіх прыйшлі нічым не матываваныя адмовы.

«Белпошта» адзначыла, што фармаванне падпіснога каталогу друкаваных СМІ з'яўляецца правам РУП «Белпошта», што ўдзельнікі грамадзянскіх праваадносін «вольныя ва ўсталяванні сваіх правоў» і «на падставе вышэйзгаданага ўключэнне ў каталог «Intex-press» не падаецца магчымым».

Брэсцкі філіял «Белпошта» і «Брэстаблсаюздрук» адказалі прыкладна тое ж, папярэдзіўшы рэдакцыю, што «прымус да заключэння дамоваў не дапускаецца».

Баранавіцкае выданне «Intex-press» было выключана з дзяржаўных сістэм распаўсюду ў 2006 годзе і з таго часу неаднаразова спрабавала аднавіць супрацоўніцтва, але кожны раз беспаспяхова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства