viasna on patreon

Баранавічы: суд адмовіўся вярнуць украінскі сцяг з-за “прапорцый” (дакумент)

2014 2014-06-01T22:09:04+0300 2014-06-01T22:09:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gundar-piket-baran-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адмовіўся вярнуць украінскі сцяг Уладзіміру Гундару. Гэта вынікае з ліста за подпісам намесніка старшыні суда Васіля Петрыва, які атрымаў грамадскі актывіст па пошце. У ім паведамляецца, што суд не знайшоў дастатковых падстаў для вяртання сцяга, бо “палотнішча, падобнае на сцяг Украіны, не адпавядае ўстаноўленым прапорцыям”.

Уладзімір Гундар лічыць, што суд проста не хоча вяртаць яму сцяг, таму і прыдумалі такі адказ.

– Суддзя Станіслаў Півавар дэманстраваў у судзе мой плакат “Пуцінскія банд-агрэсары, гець з Украіны, прэч з Беларусі”, а таксама ўкраінскі сцяг. І ён не казаў, што гэта палотнішча, якое не адпавядае ўстаноўленым прапорцыям, а менавіта ўкраінскі сцяг. А вось намеснік старшыні суда Васіль Петрыў лічыць інакш, – адзначыў Уладзімір Гундар.

Атрымліваецца дзіўная сітуацыя: калі суд хоча пакараць грамадскага актывіста, то лічыць, што ён выкарыстоўваў на пікеце ўкраінскі сцяг. А калі Уладзімір Гундар просіць вярнуць сцяг Украіны, то суд яму адказвае, што гэта ўжо не сцяг, а палотнішча, падобнае на сцяг Украіны.

 

Фота: 4 сакавіка, адзіночны пікет салідарнасці з украінскім народам

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства