Затрыманыя ўдзельнікі пікету “Смерць крамлёўскім акупантам!”
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску 29 траўня супрацоўнікі АМАПу затрымалі некалькі ўдзельнікаў пікету “Смерць крамлёўскім акупантам!”. Усе яны актывісты моладзевага грамадскага аб’яднання Альтэрнатыва”. Пра гэта ў facebook паведаміў кіраўнік “Альтэрнатывы” Алег Корбан.
Прыкладна ў 19 гадзін яны выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менска з плакатам “Смерць крамлёўскім акупантам!” Праз некалькі хвілін на плошчу прыехаў аўтобус з АМАП. У выніку тры ўдзельнікі пікету Вольга Бурневіч, Вольга Жураўлёва, Сяргей Качура былі затрыманыя і дастаўленыя ў ў Цэнтральны РУУС. Праз чатыры гадзіны іх выпусцілі. На Вольгу Жураўлёву складзены пратакол за несанкцыянаванае мерапрыемства, у панядзелак адбудзецца суд. Таксама стала вядома, з Вольгай быў яе 6 гадовы сын, яго таксама забралі з плошчы, вазілі ў аддзяленне міліцыі.