viasna on patreon

Гомельскія міліцыянеры «згубілі» рэчы, забраныя ў актывістаў пры затрыманні

2014 2014-05-28T23:02:27+0300 2014-05-28T23:02:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тры месяцы гомельскія актывісты «Маладога фронту» не могуць знайсці і вярнуць свае рэчы, забраныя міліцыяй пры затрыманні. 22 лютага Андрусь Цянюта і Станіслаў Булла, а таксама актывістка кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Наталля Крывашэй былі затрыманы міліцыяй пры правядзенні акцыі памяці ахвяр Еўрамайдану ў Кіеве. Яны ўсклалі кветкі каля «Нулявога кіламетру», запалілі знічы і былі за гэта затрыманы міліцыяй. У РАУС Цэнтральнага раёна ў актывістаў забралі фотаапарат, носьбіты інфармацыі, у прыватнасці, флэш-карту, магніты на лядоўню, стужкі і маску Гая Фокса. Пры гэтым быў складзены «пратакол выняцця», які быў далучаны да адміністрацыйнага пратаколу.

17 красавіка суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў актывістаў вінаватымі у «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемству» і пакараў папярэджанямі.

Між тым, рэчы маладым людзям так і не вярнулі.

Наталля Крывашэй звярнулася з заявай у Цэнтральны РАУС Гомеля наконт вяртання рэчаў. Адтуль яна атрымала адказ, што вынятыя рэчы перададзены ў суд Цэнтральнага раёна разам з адміністрацыйным пратаколам. Калі ж актывістка звярнулася ў суд, то там адказалі, што ніякіх рэчаў да іх з міліцыі не паступала, акрамя адміністрацыйнага пратаколу. 28 мая Наталля Крывашэй з гэтай нагоды звярнулася ў пракуратуру горада Гомеля. Яна спадзяецца, што пракуратура разбярэцца і знойдзе «згубленыя рэчы». «Можа, міліцыянерам так спадабалася маска Гая Фокса, што яны вырашылі пакінуць яе сабе?» - адзначыла актывістка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства