viasna on patreon

Брэсцкія актывісты АГП патрабуюць аднаўлення ў горадзе трансляцыі украінскіх тэлеканалаў

2014 2014-05-28T10:21:22+0300 2014-05-28T10:21:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agp-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведная заява была прынята падчас правядзення Брэсцкай абласной справаздачна-выбарчай канферэнцыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Нагодай для заявы стала тое, што аператары тэлевізійных кабельных сетак Брэста прыпынілі вяшчанне украінскіх тэлеканалаў “1+1” і “Інтэр”, спаслаўшыся на пастанову Савета Міністраў РБ.

На думку актывістаў АГП, названыя тэлеканалы ў сваіх праграмах навін былі адзінымі, хто адлюстроўваў пазіцыю Украіны “ў гэты цяжкі і трагічны для краіны перыяд”. Такім чынам, гаворыцца ў заяве, для тысяч берасцейцаў - ураджэнцаў Украіны, “адключэнне каналаў абарвала тэлевізійную сувязь з гістарычнай радзімай”, а ў грамадзян РБ, у тым ліку якія пражываюць у Брэсце, значна знізіўся аб'ём атрыманай інфармацыі пра падзеі ў суседняй краіне.

“На фоне татальнага інфармацыйнага засілля расійскіх тэлеканалаў гэты крок брэсцкіх тэлеаператараў, якімі б матывамі яны ні кіраваліся, не можа не выклікаць абгрунтаваных падазрэнняў у палітычнай падаплёцы гэтага рашэння”, - лічаць аўтары заявы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства