viasna on patreon

Міжнародныя прафсаюзы: Беларусь пастаянна парушае правы працоўных

2014 2014-05-21T13:38:24+0300 2014-05-21T13:39:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuz-kanfederacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная Канфедэрацыя Прафсаюзаў

Міжнародная Канфедэрацыя Прафсаюзаў

Беларусь разам з Бангладэш і Камбоджай апынулася ў рэйтынгу краінаў, якія пастаянна парушаюць працоўныя правы. Дадзеныя апублікавала Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў.

У рэйтынгу адзначана 139 краінаў. Эксперты ўлічвалі 97 індыкатараў, якія дазваляюць вызначыць, у якіх краінах правы працоўных найбольш добра абаронены як заканадаўча, так і на практыцы, паведамляе БелаПАН.

Такім чынам, самымі спрыяльнымі для працы названыя, да прыкладу, Бельгія, Данія, Эстонія, Францыя і Швецыя.

Беларусь трапіла ў рэйтынг як краіна з «адсутнасцю гарантыі правоў» працоўных. У гэтым спісе таксама Бангладэш, Камбоджа, Кітай, Турцыя.

Горш толькі ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, Лівіі, Палестыне, Самалі, Паўднёвым Судане, Сірыі, Украіне. Тут, на думку экспертаў, «адсутнічае гарантыя правоў у сувязі з крахам вяршэнства закона».

Беларускія праваабаронцы таксама зафіксавалі паўсюдныя парушэнні правоў працоўных. У мінулым годзе ААН заклікала Беларусь адмовіцца ад прымусовай працы.

 

Паводле "Беларускіх навінаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства