viasna on patreon

Для бярозаўскіх роварыстаў не створаны ўмовы для руху, затое створаны ўмовы для штрафаў

2014 2014-05-20T14:20:07+0300 2014-05-20T14:20:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-rovary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Другі год бярозаўскія інспектары ДАІ актыўна змагаюцца з раварыствамі, якія не вытрымліваюць скакання па высокіх бардзюрах пры перасячэнні тратуараў з праезднай часткай і едуць па абочыне дарогі. Пакараны штрафам 66-гадовы Сцяпан Сцепанюк адзначае:

- Нашыя пешаходныя дарожкі не прадугледжаны для праезду роварам – павінны быць абсталяваныя з’ездамі. У мяне ёсць адказ з Брэсцкага аблвыканкаму. "У месцах перасячэнне пешаходных шляхоў і праезджай часткі вышыня бартавога каменя не адпавядае вызначыным патрабаванням. У горадзе адсутнічаюць дарожкі або палосы, якія адмыслова прызначаныя для раварыстаў." Тым не менш гэта не замінае інспектарам ДАІ караць штрафамі ад 1 да 3 базавых велічынь.

С.Сцепанюк быў пакараны штрафам памерам 260 тысяч.

Абураюцца і іншыя роварысты.

- Тратуары вузкія, цяжка размінацца з прахожымі, -- кажа жыхарка Бярозы Ірына Клышэйка. – Няхай для роварыстаў спачатку створаць неабходны ўмовы, тады і трэба патрабаваць выканання законаў. Лягчэй людзей караць, чым запатрабаваць у гарадскіх уладаў зрабіць умовы для роварыстаў.

Праваабаронца Сяржук Русецкі лічыць, што аштрафаваным раварыстам можна спрабаваць абараніць свае правы ў судзе:

- Калі паездка па ходніках не забяспечана тэхнічна, то штрафы за паездкі па праезнай частцы варта аспрэчваць у судзе.

Хаця, па словах праваабаронцы, спадзяванні на тое, што суд адменіць такое рашэнне не надта вялікія. А судовыя пошліны за падачу заявы ў суд немалыя.

Па афіцыйных дадзеных, за 2013 год у Бярозаўскім раёне пакарана 570 роварыстаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства