viasna on patreon

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце абразы суддзі Палулеха

2014 2014-05-20T10:21:36+0300 2014-05-20T10:21:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou_sud_2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Юрый Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Следчы камітэт Савецкага раёна Менска праводзіць праверку па факце абразы жыхаром Гомеля Юрыем Рубцовым суддзі Кірылы Палулеха.

Пасля традыцыйнага масавага мерапрыемства “Чарнобыльскі шлях”, на якім Рубцоў прысутнічаў у майцы з надпісам “Лукашэнка, сыходзь!”, актывіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі. 28 красавіка суддзя суду Савецкага раёна Менска Кірыл Палулех вынес рашэнне пакараць Рубцова арыштам на 25 сутак за “непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы” і “дробнае хуліганства”, згодна са складзенымі пратаколамі. На суд Юрыя Рубцова прывезлі напаўголага, без кашулі, якую канфіскавалі пры затрыманні. Пад час разгляду адміністратыўнай справы, абураны несправядлівым правасуддзем, Рубцоў нібыта прамовіў у бок суддзі: “Падонак”.

Па выніках праверкі стане вядома, ці будзе супраць актывіста ўзбуджаная справа.

Юрый Рубцоў павінен выйсці на волю з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў 21 траўня, па сканчэнні тэрміну арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства