viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-05-20T09:04:34+0300 2014-05-21T15:08:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”:  асноўныя падзеі праваабарончага і грамадзянскага сектару цягам 13 – 20 траўня.

"Падзея тыдня": асуджэнне Еўрапейскім Саюзам адвольных затрыманняў і арыштаў, якія адбываюцца ў Беларусі ў звязку з Чэмпіянатам свету па хакеі.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронца Алена Танкачова  распавядае пра магчымасць стварэння Інстытуту  амбудсмэна у Беларусі.

"Навіны палітвязняў": выйшла новая кніга зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага “Іртутнае срэбра жыцця” пра падзеі 2010-2011 гадоў.

У музычных паўзах - песні з альбому “Дзень Незалежнасці” гурта “Мутнаевока”.

 

Слухаць выпуск: 

https://spring96.org/images/upload/sound/2014-21/2014-05-20_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства