viasna on patreon

Дашкевіча выпусьцілі з турмы, але пагражаюць крымінальнай адказнасьцю

2014 2014-05-20T08:22:51+0300 2014-05-20T08:27:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkievich-2013.jpg
Зміцер Дашкевіч. Фота svaboda.org

Зміцер Дашкевіч. Фота svaboda.org

19 траўня ўвечары з менскай турмы на Акрэсьціна выпусьцілі былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, які адбыў 25 сутак арышту.

Сустрэць Зьмітра Дашкевіча ля турэмнай брамы ягоным паплечнікам і журналістам не ўдалося. А 19-й гадзіне на міліцэйскай машыне Дашкевіча адвезьлі з турмы на Акрэсьціна ў міліцэйскі пастарунак.

Там міліцыянты заявілі яму, што ў выпадку паўтарэньня парушэньня правіл прэвэнтыўнага нагляду на яго будзе заведзеная крымінальная справа. Пасьля гэтага Дашкевіча вывезьлі на машыне і пакінулі на скрыжаваньні непадалёк ад дома. Толькі каля дзясятай вечара ён прыйшоў дахаты.
 

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч быў засуджаны Першамайскім судом Менску на 25 сутак за непадпарадкаваньне міліцыі і парушэньне парадку прэвэнтыўнага нагляду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства