viasna on patreon

Сёння суд над актывістам акцыі “Ежа замест бомб”

2014 2014-05-19T08:34:37+0300 2014-05-19T13:44:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Курэц . Фота Ірына Арахоўскай.

Аляксандр Курэц . Фота Ірына Арахоўскай.

У судзе Партызанскага раёна Менска сёння разглядаецца адміністратыўная справа сацыяльнага актывіста Аляксандра Курца. Пакуль невядома, па якім артыкуле складзены пратакол правапарушэння.

 

Справу Курца разглядае суддзя Вольга Паўлоўская. Актывіста абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП).Сведкай выступае супрацоўнік ДАІ Аляксандр Гардзіенка. Ён дае блытаныя паказанні: не можа ўзгадаць у што быў апрануты Курэц падчас затрымання, дзе быў  прыпаркаваны аўтамабіль. Галоўны сведка знаходзіцца на бальнічным.

Суддзя вынесла рашэнне - 15 сутак арышту.

 

Курэц быў затрыманы 17 траўня пад час правядзення акцыі “Ежа замест бомб” каля Міхайлаўскага сквера ў Менску, дзе праходзіла раздача ежы для бедных грамадзян.

Нагадаем, што крыху пазней міліцыя затрымала яшчэ 5 удзельнікаў раздачы ежы, сярод якіхУладзімір Лугін, Аляксандр Зубрыцкі, Яўген Зубрыцкі, і Алена Нямцова.

Усіх адвезлі ў Партызанскі РУУС Мінску. Пасля дактыласкапіі і вобшуку у аўтамабілі, які належаў аднаму з удзельнікаў раздачы ежы, праз некалькі гадзін усе былі адпушчаныя без складання пратаколаў. У РУУСе пакінулі толькі  Аляксандра Курца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства