Затрыманні за раздачу ежы
https://spring96.org/be/news/71097
2014
2014-05-18T16:20:21+0300
2014-05-18T16:20:21+0300
2014-05-18T16:22:51+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/esha_zatrymanni.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад час правядзення акцыі “Ежа замест бомб” 17 траўня ў цэнтры Менску, каля Міхайлаўскага сквера, дзе праходзіла раздача ежы, быў затрыманы сацыяльны актывіст Аляксандр Курэц.
Крыху пазней міліцыя затрымала яшчэ 5 удзельнікаў раздачы ежы, сярод якіх Уладзімір Лугін, Аляксандр Зубрыцкі, Яўген Зубрыцкі, і Алена Нямцова.
Усіх адвезлі ў Партызанскі РУУС Мінску. Пасля дактыласкапіі і вобшуку у аўтамабілі, які належаў аднаму з удзельнікаў раздачы ежы. Праз некалькі гадзін усе былі адпушчаныя без складання пратаколаў. У РУУСе пакінулі толькі Аляксандра Курца.