viasna on patreon

“Правы чалавека «на пальцах» у Менску з міжнародным экспертам

2014 2014-05-16T08:53:11+0300 2014-05-16T08:56:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/human_rights_first.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Правы чалавека «на пальцах» у Менску з міжнародным экспертам

Міжнародны эксперт з Расіі раскажа пра Правы чалавека і навошта займацца іх абаронай. А таксама як распазнаць парушэнні вашых правоў і што можна рабіць ужо цяпер. Падавайце заяўкі да 21 мая ўключна. Колькасць месцаў абмежавана!

Пра што семінар?

Падчас двухгадзіннага семінара мы пагаворым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека. Зразумеем, у якіх выпадках нашы правы парушаюцца, а ў якіх – не, і якія існуюць механізмы іх абароны.

Таксама мы паразважаем аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што правы чалавека - гэта вельмі канкрэтныя рэчы.

Дзе і калі пройдзе?

Семінар пройдзе ў чацвер 22 мая 2014 года ў Мінску. Пачатак у 18.30. Працягласць каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Онлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 21 мая 2014 ўключна.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.

Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

«Правы чалавека «на пальцах» - пастаянная асветніцкая праграма па правах чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com

Далучайцеся да нас Вконтакте, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства