viasna on patreon

У Бабруйску адкрыецца Музей рэпрэсій

2014 2014-05-14T16:20:04+0300 2014-05-14T16:41:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ahvyary-stalnskh-represy_1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прапанова стварэння Музея рэпрэсій прагучала на вечарыне памяці, якая адбылася мінулай восенню на офісе АГП. А на 19 траўня яго стваральніца, грамадская актывістка Вольга Піманава, запланавала адкрыццё, з прэзентацыяй сабранага за гэты час матэрыяла.

-Адкрыццё вырашылі прымеркаваць да Міжнароднага дня музеяў, - адзначыла Вольга Піманава. - У экспазіцыі ахоплены перыяд рэпрэсій, 1920 - 1950 гады. Я ўзялася за гэтую тэму, бо ў Бабруйску ніхто грунтоўна не займаецца ёй. Нават у краязнаўчым музеі ўсяго адна шыльдачка вісіць. І гэта негледзячы на тое, што яго заснавальнік і першы дырэктар Цодык Славін быў рэпрэсаваны, загінуў у ГУЛАГу. Таму экспазіцыя прысвечана ўсім рэпрэсаваным Бабруйшчыны - святарам, культурным дзеячам і простым грамадзянам, якія былі прынесеныя ў ахвяру таталітарызму.

Вольга Піманава нагадвае, што менавіта ў Бабруйску з'явіўся першы на постсавецкай прасторы Музей ахвяр палітычных рэпрэсій, які стварала і ўзначальвала Ганна Бакач, і які быў гвалтоўна зачынены ўладамі.

-Мы, атрымліваецца, пераемнікі Ганны Бакач. Адзначу, што адзін з сябраў Бабруйскай арганізацыі ахвяр палітычных рэпрэсій, журналіст Анатоль Санаценка, вельмі дапамог мне ў стварэнні экспазіцыі. На адкрыцці мы з ім раскажам гасцям пра рэпрэсаваных землякоў, пра музей падрабязней, - адзначыла актывістка.

Вольга Піманава дадае, што яе мэта - не толькі ўшанаваць памяць землякоў, але і нагадаць пра іх іншым.

-Чорныя старонкі гісторыі нельга забываць. Бо такое забытае мінулае нязменна вяртаецца. Буду рада, калі нехта адгукнецца, падзеліцца з нашым музеем матэрыяламі, бо адной мне давялося цяжкавата, - кажа Вольга Піманава.

Адкрыццё адбудзецца 19 траўня, пачатак у 18.00, адрас: Кастрычніцкая-173 а, офіс АГП.

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства