viasna on patreon

Справу Алега Керуля суд накіраваў на дапрацоўку, але актывіст ізноў затрыманы

2014 2014-05-14T17:56:00+0300 2014-05-14T17:58:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 траўня суддзя Юрый Гарбатоўскі, які вёў адміністратыўны працэс супраць актывіста Алега Керуля, накіраваў справу актывіста на дапрацоўку. Падчас разгляду справы ўзнікла шмат спрэчных момантаў, бо сведкі з боку міліцыі В.С. Жарскі і Б.Г. Бык разыходзіліся ў сваіх паказаннях.  

 

Алег Керуль быў адпушчаны з суда. Аднак ён вырашыў зайсці за сваімі рэчамі ў РУУС Першамайскага раёна і там яго ізноў затрымалі. Пра гэта супрацоўнікі РУУС паведамілі сябру Керуля Дзмітрыю, паведаміўшы што тым часам яны дапрацуюць матэрыялы справы. Паводле закону, Алег Куруль да новага разгляду справы ў судзе мусіць знаходзіцца на волі. Суд па яго адміністратыўнай справе працягнецца 15 траўня і распачнецца а 9-й раніцы.   

 

***

13 траўня каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску затрымалі Алега Керуля. Ён расклейваў налепкі з тэкстам салідарнасці з затрыманымі напярэдадні ЧС па хакеі.

Актывіст паспеў паведаміць праваабаронцам, што яго вязуць у Першамайскі РУУС. На 14.00 вядома, што яго ўжо прывезлі ў суд Першамайскага раёна. Абвінавачваюць Керуля ў “дробным хуліганстве” і "непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі". Суддзя - Юрый Гарбатоўскі.

Нагадаем, напярэдадні адкрыцця і падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі, пераважна ў Мінску, прайшлі масавыя затрыманні і арышты грамадскіх актывістаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, актывістаў затрымліваюць па сфабрыкаваных і аднатыпных абвінавачваннях у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Затрыманых і арыштаваных ўжо больш за 30 чалавек, некаторых актывістаў апазіцыі міліцыя працягвае шукаць. Праваабаронцы звязваюць тое, што адбываецца, з імкненнем уладаў ізаляваць апазіцыйных актывістаў на час правядзення чэмпіянату свету па хакеі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства