viasna on patreon

Алесь Бяляцкі атрымаў літаратурную Прэмію імя Алеся Адамовіча

2014 2014-05-14T09:09:25+0300 2014-05-14T10:38:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinchuk-premija-alesiu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Пінчук. Фота Радыё Свабода.

Наталля Пінчук. Фота Радыё Свабода.

13 траўня ў Менску ўганаравалі лаўрэатаў прэмій Францішка Багушэвіча і Алеся Адамовіча. Прэмію Алеся Адамовіча атрымаў палітвязень Алесь Бяляцкі за кнігу «Асьвечаныя беларушчынай». Прэмію Багушэвіча — Зміцер Матвейчык за кнігу «Паўстанне 1863-64 гадоў: нарыс баявых дзеянняў».

За Алеся Бяляцкага прэмію атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук. Яна паведаміла, што зняволены праваабаронца ўжо ведае пра ўзнагароду.
Пінчук зачытала зварот Бяляцкага: «Кніга займела пэўны падтэкст, бо пытанні, якія ў ёй уздымаюцца, важныя для пэрспектывы існавання нашага народу. (...) Беларусь ёсць там, дзе ёсць беларуская свядомасць, культура і мова. Калі нашыя суседзі такім чынам выначаюць для сябе „руcский мир“, то мы вызначаем „беларускі свет“ і адстаім яго», — піша Алясь Бяляцкі.
Наталля Пінчук дадала, што сам аўтар ацэньвае «Асьвечаныя беларушчынай» як падсумаванне 25-гадовай працы.
Наталля Адамовіч, дачка Алеся Адамовіча, у гонар якога была застанаваная прэмія, заявіла, што Бяляцкі стаў 34-м лаўрэатам гэтай ўзнагароды.
«Раней кнігі спальвалі, а цяпер — новая форма: забарона на ўвоз», — адзначыла Наталля Адамовіч, гаворачы пра важнасць кнігі.
3 ліпеня 2013 году на літоўска-беларускай мяжы ў праваабаронцы Тацяны Равякі мытнікі канфіскавалі 40 асобнікаў кнігі Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», якую надрукавалі ў Літве. Тацяна Равяка везла асобнікі для сяброў Бяляцкага.
Пазней на падставе заключэння экспэртаў суд зрабіў выснову, што кніга ўтрымлівае матэрыялы, якія могуць нанесці шкоду эканамічным і палітычным інтарэсам краіны, і пастанавіў вывезці кнігі назад у Літву.
У 2011-м аўтара кнігі Алеся Бяляцкага суд пакараў чатырма з паловай гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці нібыта за нясплату падаткаў з ахвяраванняў, якія пайшлі на дзейнасць праваабарончага цэнтру «Вясна» і дапамогу палітвязням.

 

***
Прэмія імя Алеся Адамовіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру, заснаваная ў 1995 годзе. Уручаецца за найлепшую публіцыстычную кнігу году.

 

"Радыё Свабода"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства