viasna on patreon

У Мінску затрыманы Алег Кероль, сёння суд

2014 2014-05-14T08:42:54+0300 2014-05-14T10:03:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg

Вечарам 13 траўня каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску затрымалі Алега Кероля. Ён расклейваў налепкі з тэкстам салідарнасці з затрыманымі напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі актывістамі. Алег Кероль паспеў паведаміць праваабаронцам, што яго вязуць у Першамайскі РУУС.

Паводле праваабаронцаў, хутчэй за ўсё заўтра пройдзе суд над актывістам ў судзе Першамайскага раёна Мінска.

Напярэдадні чэмпіянату свету беларускія ўлады правялі «палітычную зачыстку», арыштоўваючы апазіцыйных актывістаў.

Сцэнар быў аднолькавы: актывіста хапалі звычайна каля дома, прывозілі ў суд, дзе гучала стандартнае абвінавачанне — дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Суд даваў адміністратыўны арышт на 10–25 сутак. Такім чынам за апошнія тыдні па ўсёй Беларусі былі арыштаваныя каля 30 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства