viasna on patreon

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу сябра БАЖ Алеся Дзянісава

2014 2014-05-13T12:27:34+0300 2014-05-13T12:27:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ales-dzjanisau1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Алесь Дзянісаў

Журналіст Алесь Дзянісаў

   13 траўня Гродзенскі абласны суд разглядзеў касацыйную скаргу сябра БАЖ Алеся Дзянісава на пастанову суддзі Юрыя Казакевіча суда Ленінскага раёну Гродна, згодна з якой 4 красавіка ён быў аштрафаваны на 30 базавых велічынь. Суд прызнаў Алеся Дзянісава парушальнікам часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. 6 лютага 2014 года Алесь Дзянісаў запісаў відэаматэрыял, які пазней выкарыстаў спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” у адным з выпускаў сваіх навінаў. Сюжэт датычыў пастаноўкі спектаклю “Фаўст. Сны”.

   Алесь Дзянісаў не пагадзіўся з такой пастановай Ленінскага суда і падаў касацыйную скаргу. Суддзя абласнога суда Анатоль Заяц за 10 хвілін правёў разгляд скаргі, пасля чаго надоўга знік. За час яго чакання іншы суддзя нават разгледзеў у той жа зале іншую скаргу. Анатоль Заяц для абвешчання пастановы з’явіўся толькі праз гадзіну 15 хвілін. Яго рашэнне прадказальна было не на карысць незалежнага журналіста.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства