viasna on patreon

У Нясвіжы за антываенную акцыю затрымана актывістка БХД Наталля Бордак

2014 2014-05-11T16:13:52+0300 2014-05-11T16:13:52+0300 be

У Нясвіжы 9 мая за антываенную акцыю была затрымана актывістка аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» з Нясвіжа Наталля Бордак, паведамляе прэс-служба арганізацыі. 

Пра сваё затрыманне яна сказала ў смс-паведамленні свайму знаёмаму Аляксандру Язвінскаму. «Я ва ўчастку за плакат «Не пуцінскай вайне з Украінай», — напісала яна. 

Тэлефон Бордак не адказвае, яе месцазнаходжанне невядомае. Язвінскі мяркуе, што актывістка застанецца пад вартай да панядзелка, калі яе, магчыма, чакае суд. 

Напярэдадні адкрыцця і падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі прайшлі масавыя адвольныя затрыманні і арышты грамадскіх актывістаў. Паводле заявы праваабаронцаў, іх затрымліваюць выключна па сфабрыкаваных і аднатыпных абвінавачаннях «Дробнае хуліганства», «Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі». Усяго затрымана ці арыштавана ўжо каля 30 чалавек, некаторых актывістаў апазіцыі міліцыя працягвае вышукваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства