viasna on patreon

Кіраўніка Östgruppen Марціна Углу не пусцілі ў Беларусь напярэдадні ЧС-2014

2014 2014-05-07T13:39:00+0300 2015-06-10T17:18:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uggla_minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марцін Угла ў Мінскім аэрапорце

Марцін Угла ў Мінскім аэрапорце

Кіраўніка шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углу, які намерваўся наведаць Беларусь, затрымалі ў транзітнай зоне нацыянальнага аэрапорта “Мінск-2”. Памежнікі на словах паведамілі, што ўезд у Беларусь яму забаронены, аднак яшчэ перамаўляюцца з кіраўніцтвам.

***

Як стала вядома праваабаронцам, Углу прапанавалі набыць зваротны квіток, альбо чакаць нядзелі, паколькі на гэты дзень ён мае зваротны квіток у транзітнай зоне.

У студзені Марцін Угла пісаў у сваім блогу, што беларускія візы і акрэдытацыі замінаюць чэмпіянату па хакеі, а менавіта, што замежныя журналісты, якія жадаюць атрымаць акрэдытацыю на сёлетні чэмпіянат сьвету ў траўні ў Менску, павінны пісаць толькі пра спорт. «Усе журналісты, якія хочуць асвятляць тэмы, не звязаныя з хакейным ЧС, павінны дамагацца акрэдытацыі ў МЗС краіны-гаспадыні, а гэта нашмат больш складаны ды бюракратычны працэс».

Відавочна, што Чэмпіянат свету па хакеі у Менску змогуць наведаць далёка ня ўсе замежныя грамадзяне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства