Следчыя настойліва запрашаюць да сябе актывіста АГП Зміцера Кавалгіна
https://spring96.org/be/news/70908
2014
2014-05-07T12:27:14+0300
2014-05-07T12:27:14+0300
2014-05-07T12:27:14+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kavalgin.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
6 траўня дамоў да актывіста АГП Зміцера Кавалгіна заявіліся двое супрацоўнікаў СК. Дома была толькі маці, якая дала ім тэлефон Зміцера. А сёння следчыя па тэлефоне настойліва запрасілі актывіста на размову, маўляў, нумар ягонага мабільнага быў зафіксаваны ў раёне здзяйснення злачынства.
Зміцер Кавалгін падобную цікавасць да сваёй асобы звязвае з маючым адбыцца Чэмпіянатам свету па хакеі і асцерагаецца, што яго могуць прэвентыўна затрымаць, каб па надуманай падставе пакараць арыштам.