Нацболаў пераследуюць за расцяжку "Усіх не пасадзіш!"
https://spring96.org/be/news/70880
2014
2014-05-06T14:26:46+0300
2014-05-06T14:26:46+0300
2014-05-06T14:36:30+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/nacboly_sahar.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння кватэры адразу некалькіх актывістаў арганізацыйнага камітэта
па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі ў міліцэйскай аблозе.
Ля дзвярэй кватэр Дзмітрыя Паліенкі, Дзяніса Сахара і Яўгена Контуша дзяжураць міліцыянты і невядомыя людзі ў цывільным. Перыядычна яны тэлефануюць у дамафон і дзвярны званок і патрабуюць ў актывістаў прайсці з імі ў аддзяленне міліцыі.
Актывісты лічаць, што дзеянні праваахоўнікаў звязаныя з нядаўняй
акцыяй нацболаў супраць палітычна матываваных пераследаў,
падчас якой ля галоўнага ўваходу ў парк Чалюскінцаў была вывешаная
расцяжка "Усіх не пасадзіш!".
Стала вядома, што нацбол Аляксандр Палякоў ужо затрыманы. Яго адвезлі ў РУУС Заводскага раёна Менска.