viasna on patreon

Баранавічы: мясцовым прадпрымальнікам не даюць памяшкання для сходу

2014 2014-05-02T10:59:27+0300 2014-05-02T10:59:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-strajk-pershamaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст і індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 1 траўня накіраваў зварот да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, у якім просіць яго абавязаць Баранавіцкі райвыканкам прадставіць памяшканне для правядзення агульнага сходу індывідуальных прадпрымальнікаў Баранавіцкага каапрынку.

Па словах Мікалая Чарнавуса, вось ужо 8 гадоў мясцовым прадпрамальнікам раённыя ўлады не даюць памяшканне для вырашэння сваіх праблем. У 2011 годзе Савет рынка быў прызначаны адміністрацыяй каапрынку, а не абраны агульным сходам прадпрымальнікаў. У лютым 2014 года М.Чарнавус двойчы звяртаўся ў Баранавіцкае раённае спажывецкае таварыства і ў мясцовы райвыканкам з мэтай атрымання памяшкання. Але чыноўнікі прапанавалі ім, каб 1,5 тысячы прадпрымальнікаў сабраліся ў кабінеце дырэктара каапрынку і такім чынам вырашылі ўсе свае праблемы. Новы зарот у райвыканкам аб прадастаўленні памяшкання для правядзення агульнага сходу ў сакавіку 2014 года падпісалі больш за 40 прадпрымальнікаў. 23 красавіка Мікалай Чарнавус атрымаў у адказ ліст за подпісам намесніка старшыні В. Л. Углянца. Раённыя ўлады чарговы раз адмовіліся прадаставіць памяшканне, параіўшы па гэтаму пытанню звяртацца ў гарвыканкам, які з’яўляецца ўласнікам памяшканняў на Баранавіцкім каапрынку.

– Мы шмат разоў звярталіся і ў Баранавіцкі гарвыканкам, але нам адказвалі, што гарадскія ўлады не маюць дачынення да раённага каапрынку. Баранавіцкіх гарадскіх чыноўнікаў падтрымлівае і Брэсцкі аблвыканкам. Таму, каб неяк пераадолець гэтую бюракратычную цяганіну, я вырашыў звярнуцца наўпрост да кіраўніка краіны, каб ён абавязаў Баранавіцкі райвыканкам прадставіць памяшканне для правядзення агульнага сходу. Да гэтага часу ў нас няма Савета рынка і мы не можам прыняць рэзалюцыю аб увядзенні ў дзеянне Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюзу “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці”, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

 

Фота: стыхійны сход баранавіцкіх прадпрымальнікаў 1 ліпеня 2013 года.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства