Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камеру
https://spring96.org/be/news/70802
2014
2014-05-02T08:41:24+0300
2014-05-02T08:41:24+0300
2014-05-02T08:41:24+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg
Як стала вядома прадстаўнікам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязня, сябра БХД Яўгена Васьковіча, якога ў апошні час адміністрацыя Магілёўскай турмы № 4 цкавала праз іншых асуджаных, пасля грамадскай хвалі падтрымкі перавялі у адзіночную камеру.
БХД дамагаецца вызвалення і рэабілітацыі Яўгена Васьковіча.
Нагадаем, актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Менска, Бабруйска і Магілёва падалі заяўкі на правядзенне пікетаў у падтрымку сябра БХД, палітвязня Яўгена Васьковіча.