“1000 дзён у зняволенні: неадкладна вызваліце Алеся!”
29 красавіка актывісты праваабарончых арганізацыяў Amnesty International і Libereco - Partnership for Human Rights зладзілі ў Цюрыху (Швейцарыя) пікет, каб нагадаць, што беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі ўжо 1000 дзён.
Фотаздымкі Libereco:
Швейцарскія праваабаронцы заклікаюць да неадкладнага вызвалення старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна ”Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў Беларусі - Мікалая Статкевіча, Эдуарда Лобава, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Андрэя Гайдукова, Васіля Парфянкова, Арцёма Пракапенкі і Яўгена Васьковіча. Пад Петыцыяй Libereco з патрабаваннем спецыяльнай амністыі для палітвязняў з нагоды пачатку Чэмпіянату свету па хакеі, што распачнецца ў Мінску 9 траўня, падпісаліся ужо больш за 1 700 чалавек.