viasna on patreon

Бярозаўскіх праваабаронцаў выклікаюць у міліцыю

2014 2014-04-26T13:33:38+0300 2014-04-26T13:33:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rusecki-biaroza-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Русецкі

Сяргей Русецкі

Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна 25 красавіка атрымалі позвы ў міліцыю. Калі Сяржуку Русецкаму прынеслі дадому позву ў абед, то Тамары Шчапёткінай у 22 гадзіны, калі жанчына ўжо клалася спаць. Маёр міліцыі Дзмітрый Мастыка на хаду выпісаў позву, дзе не было ні прозвішча, ні адраса, ні па якой справе выклікаецца Шчапёткіна ў якасці сведкі ў аддзел аховы грамадскага парадку да старэйшага інчпектара Сяргея Галёнка. Маёр Мастыка таксама не ведаў, па якой справе.

Доўга прыйшлося шукаць Галёнка 26 раніцай па тэлефоне. Толькі пасля званка да намесніка начальніка Бярозаўскага РАУС Віталя Гунько ўдалося звязацца з Сяргеем Галёнка. Які паведаміў, што выклік звязаны з пададзенай у суд заявай, адкуль нібыта было дадзена заданне паразмаўляць з праваабаронцамі. Якім чынам заява ў суд па забароне пікета 25 сакаввіка, дзе адказчыкам выступае райвыканкам, датычыць міліцыі спадар Галёнка растлумачыць не змог.

Тамара Шчапёткіна пазваніла ў суд, каб даведацца, ці сапраўды адтуль давалі нейкую кампанду міліцыі, але ў суботу там нікога не было -- выходны, што пацвердзіў дзяжурны.

Праваабаронцы лічаць, што выклік у міліцыю -- перасцярога, каб актывісты не паехалі на Чарнобыльскі шлях у Мінск. У 13.30 ідзе апошні хуткі цягнік, на якім можна дабрацца ў сталіцу.

Тамара Шчапёткіна намерана пакінуць скаргу на дзейнасць міліцыі і суда ў кнізе заўвагаў.

 

Тамара Шчапёткіна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства