Фотафакт: у Салігорску з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра расстрэл Паўла Селюна
https://spring96.org/be/news/70735
2014
2014-04-25T10:03:42+0300
2014-04-25T10:03:42+0300
2014-04-25T10:03:42+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/salig-rasstrel-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У сталіцы шахцёраў з’явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да 23-гадовага студэнта БДУ Паўла Селюна.
Акрамя інфармацыі аб выканні чарговага расстрэлу “імем Рэспублікі Беларусь”, ва ўлётках паведамляецца пра грубае парушэнне дзяржавай правіл Камітэта па правах чалавека ААН і ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў. Аўтары ўлётак нагадваюць, што Беларусь застаецца апошняй краінай Еўропы, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне, ды заклікаюць выказацца супраць гэтага.










