Арыштаваныя яшчэ двое актывістаў “Альтэрнатывы”
https://spring96.org/be/news/70710
2014
2014-04-24T09:30:53+0300
2014-04-24T09:30:53+0300
2014-04-24T10:37:35+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kajdanki-kraty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Менску 22 красавіка былі затрыманыя актывісты “Альтэрнатывы” Аляксандр Сцепаненка і Уладзімер Сяргееў. Пра гэта стала вядома з паведамлення ў сацыяльнай сетцы FacebookАлега Корбана.
Іх звінавацілі ў дробным хуліганстве і ў судзе Цэнтральнага раёна Менска пакаралі арыштам на 5 сутак кожнага.
Па словах Корбана, Сцепаненку і Сяргеева затрымалі ўвечары 22 красавіка. Іх абвінавацілі ў лаянцы матам у публічным месцы і асудзілі на 5 сутак. Лідар "Альтэрнатывы" лічыць, што затрыманні звязаныя найперш з блізкім "Чарнобыльскім шляхам".
Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.