viasna on patreon

Бярозаўскія праваабаронцы аспрэчваюць у судзе забарону пікета

2014 2014-04-20T15:45:40+0300 2014-04-20T15:45:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rusecki-siargej-25sakavika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Русецкі

Сяргей Русецкі

Бярозаўскі райвыканкам распісаўся ў сваёй несамастойнасці, супярэчлівасці і непрафесіяналізме, калі 20 сакавіка даў дазвол на пікет у Дзень Волі, а за 3 дні да акцыі адмяніў сваё рашэнне.

Амаль 8 месяцаў праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч упарта змагаліся за тое, каб адпаведныя службы заключалі з імі дамовы на абслугоўванне пікетаў. Бо незаключэнне дамоў з ЖКГ, бальніцай і міліцыяй было асноўнай матывацыяй забароны. І калі нарэшце дамагліся яснасці ў пытанні па заключэнні дамоваў, райвыканкам вымушаны быў даць дазвол на пікет. Але чыноўнікі спахапіліся пра 2 дні і забаранілі, нібыта ўбачыўшы ў мэце пікету распальванне нацыянальнай варожасці.

Пры гэтым у мэтах пікету: адзначэнне 96-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, выказванне пратэсту супраць увядзення Расійскай Федэрацыяй сваіх войск на тэрыторыю незалежнай Украіны і размяшчэння расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі, патрабаванне вызвалення палітвязняў.

Па словах праваабаронцаў, адкліканне дазволу абсалютна незаконнае, таму яны вырашылі звярнуцца ў суд, каб прызнаць змену рашэння незаконнай.

- Райвыканкам праз дарогу, нават тэлефанаваць не трэба, можна проста схадзіць і сказаць суддзі, якое рашэнне патрэбна, -- неаптымістычна ацэньвае праваабаронца Сяргей Русецкі перспектывы судовай спрэчкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства