viasna on patreon

На Аршанскіх цепласетках засцерагаюць ад візітаў ва Украіну

2014 2014-04-18T13:23:03+0300 2014-04-18T13:23:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/majdan-janukovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На днях кіраўніцтва арганізацыі сабрала ўсіх работнікаў дзяржаўнай арганізацыі і распавяло падрабязнасці падзеяў, якія адбыліся на Украіне. Пра гэта не без іроніі распавядаюць рабочыя Аршанскіх цепласетак.

У прыватнасці, людзям паведамілі, што актывістам Майдана за ўдзел у мітынгах плацілі па тры тысячы долараў ЗША. Акрамя таго, кіраўніцтва арганізацыі адзначыла, што ўдзельнікі Майдану атрымалі невядомае захворванне і цяпер ад яго пачынаюць паміраць. Па іх словах, верагодна, што нехта нешта мог падмяшаць у ежу актывістаў Майдана і цяпер усе яны з'яўляюцца носьбітамі невядомага захворвання.

Напрыканцы размовы кіраўніцтва засцерагло рабочых ад візітаў на Украіну. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства