viasna on patreon

Мінскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу на забарону пікета да Дня правоў чалавека ў Салігорску

2014 2014-04-16T23:09:15+0300 2014-04-16T23:09:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svab-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Касацыйная скарга салігорскага грамадскага актывіста Уладзіміра Шыла на забарону мясцовымі ўладамі пікета да Дня правоў чалавека засталася не задаволенай. Калегія Мінскага абласнога суда пакінула ранейшае рашэнне суда Салігорскага раёна па дадзенай справе бяз зменаў.

Ніводны з аргументаў, прыведзены актывістам у скарзе, не быў прызнаны судовай калегіяй слушным. У прыватнасці, просьбу актывіста ўскласці на органы мясцовай улады меры па забеспячэнні грамадскага парадку былі вытлумачаны як нежаданне арганізатара прымаць адпаведныя меры ўвогуле. Спасылкі Уладзіміра Шылы на ігнараванне судом Салігорскага раёна норм Канстытуцыі і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах  Мінскі абласны суд палічыў нявернымі. На думку судовай калегіі, дзеючы Закон “Аб масавых мерапрыемствах” падлягае непасрэднаму выкананню і цалкам адпавядае Канстытуцыі і міжнароднаму праву.

Сам салігорскі грамадскі актывіст з гэткім судовым вызначэннем катэгарычна не згаджаецца. Па словах Уладзімірі Шылы, мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту ўжо аказваюць яму дапамогу ў падрыхтоўцы адпаведнага звароту з гэтай нагоды ў Камітэт па правах чалавека ААН.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства