viasna on patreon

Актывістаў папярэджваюць пра магчымыя прэвентыўныя арышты напярэдадні Чэмпіяната свету

2014 2014-04-16T14:40:03+0300 2014-04-16T16:28:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viniarski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Праваабаронцы атрымліваюць звесткі аб тым, што напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі магчымыя правакацыі з боку супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да актывістаў грамадскіх рухаў і іх прэвентыўныя затрыманні. Гэта падцвердзіў і каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, які нядаўна вызваліўся пасля 15-суткавага арышту з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў.

 

У прыватнасці ён паведаміў, што перад вызваленнем з ЦІПа супрацоўнік міліцыі прапанаваў яму часова з’ехаць са сталіцы. Маўляў, калі вы разумныя людзі, дык павінны зразумець, што ў вас ёсць два варыянты: альбо з’ехаць з краіны, альбо выехаць у вёску на пэўны час (маецца на ўвазе час правядзення Чэмпіянату свету па хакею). Бо “пытанне з вамі  ўсімі” будзе  абавязкова вырашана, папярэдзіў супрацоўнік ЦІПа.

У адказ на гэтае папярэджанне Вінярскі заявіў прааабаронцам, што ён не ўжывае наркотыкаў, не лаецца матам, не схільны да хуліганскіх учынкаў, і таму магчымы арышт просіць расцэньваць як прэвентыўную ізаляцыю з-за сваіх грамадска-палітычных перакананняў.

Максім Вінярскі таксама адзначае, што ў асяродку адміністратыўна арыштаваных актыўна праводзяцца дзеянні па накіраванні многіх з тых, хто патрапіў сюды па артыкулах 17. 1 (хуліганства) і 17.3 (знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы) КаАП, у лячэбна-папраўчыя прафілакторыі. Пры гэтым заўважаецца пэўная  паспешлівасць: супрацоўнікі міліцыі нават не чакаюць этапаў, а па адным-двух пасля хуткіх судоў адвозяць “на лячэнне”.

Вось так улады рыхтуюцца ў Менску да татальнай зачысткі грамадства ад непажаданых элементаў, якія могуць нейкім чынам паўплываць на меркаванне аб Беларусі з боку шматлікіх замежных гасцей.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства