«Правы Чалавека «на пальцах» ў Варшаве: філасофія правоў чалавека, грамадзянскія дзеянні і міжнародная салідарнасць
Проста я раптам адчуў патрэбу ў немагчымым. (Паўза.)
Рэчы, такія, як яны ёсць, не задавальняюць мяне.
А. Камю
Хочаце даведацца, што такое правы чалавека і як іх абараняць? Чаму важная міжнародная салідарнасць, як зрабіць яе эфектыўнай і як можа ўплываць на гэта кожны з нас? Будзем разам шукаць адказы 26 красавіка ў Варшаве з міжнароднымі экспертамі з Беларусі і Расіі!
Каб прыняць удзел у семінары, неабходна да 20 красавіка 2014 года зарэгістравацца на сайце Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Працоўная мова семінара - руская.
Пра што семінар?
Першая частка семінара - гэта ўводны курс па Правах Чалавека – дзве гадзіны інтэрактыўнага семінара пра гісторыю і ідэі, на якіх заснаваныя Правы Чалавека, выкладзеныя максімальна даступнай мовай.
Другая частка - інтэрактыўная лекцыя пра дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і дыскусія на тэму «Што такое грамадскі інтарэс, і пры якіх абставінах трэба станавіцца на яго абарону».
У заключнай частцы мы пагаворым аб міжнароднай салідарнасці і нашым удзеле ў ёй. Паспрабуем знайсці адказы на наступныя пытанні:
Што такое салідарнасць? Чаму нас могуць хваляваць грамадскія праблемы ў іншых краінах? Як гэта звязана з Правамі Чалавека? Чаму Правы чалавека гэта не пра барацьбу за ўладу? Як можна змяняць сітуацыю з правамі чалавека ў сваіх і суседніх краінах?
Таксама мы пагаворым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, большасці і меншасці, талерантнасці, свабодзе, і пра тое, што правы чалавека - гэта не пра ўсё на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.
Каго мы чакаем?
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца жыхары і госці Варшавы і ўсёй Польшчы, а таксама ўдзельнікі з бліжэйшых краін.
Увага! Працоўная мова семінара - руская. Таксама мы не маем магчымасці арганізаваць пераклад з/на рускую мову.
Дзе і калі пройдзе?
Семінар пройдзе ў Варшаве (Польшча) 26 красавіка 2014 (субота) арыентыровачна з 11.00 да 18.00 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы - міжнародныя эксперты з Беларусі і Расіі.
Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў. Дэдлайн - 20 красавіка 2014 ўключна.
Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці міжнародных праваабарончых арганізацый.
Падзея на Facebook: https://www.facebook.com/events/531649540279853/
Даведка
«Правы Чалавека «на пальцах» - пастаянная асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў . Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.
Далучайцеся да нас Вконтакте, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube.