viasna on patreon

Брэст: пракуратура сцвярджае, што выдаваць копіі вынесеных грамадзянам папярэджанняў не абавязана (дакумент)

2014 2014-04-16T10:37:07+0300 2014-04-16T13:54:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skrabec_jauhen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Скрабец

Яўген Скрабец

Пра гэта ў лісце да незалежнага журналіста Яўгена Скрабца, якому 31 сакавіка было вынесенае афіцыйнае папярэджанне, паведаміў намеснік пракурора горада Брэста Іван Чайчыц.

Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Брэста Яўгена Скрабца 21 сакавіка выклікалі ў гарадскую пракуратуру, дзе спрабавалі атрымаць у яго адказы на пытанні кшталту, ці працуе Скрабец на замежныя СМІ без акрэдытацыі і ці не дыскрэдытуе ён Рэспубліку Беларусь ва ўласных матэрыялах.

Тады Яўген адмовіўся адказваць на гэтыя пытанні і падпісваць пратакол апытання, а праз дзесяць дзён, 31 сакавіка, ён зноў быў выкліканы ў пракуратуру, дзе незалежнаму журналісту было вынесена папярэджанне “аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў”. Папярэджанне тычыцца публікацый журналіста на сайце “Беларускага Радыё Рацыя”, якое месціцца ў Беластоку.

Адметна, што само пісьмовае папярэджанне Яўгену Скрабцу ў пракуратуры выдаць адмовіліся, пасля чаго сябра ГА “БАЖ” пакінуў адпаведную заяву, бо копія папярэджання яму патрэбная для далейшага абскарджання.

Зараз з адказу намесніка пракурора горада Брэста вынікае, што “заканадаўствам не прадугледжана абавязкаў выдаваць грамадзянам копіі афіцыйных папярэджанняў”. Адначасова ў лісце паведамляецца, што Скрабец можа зноў наведаць пракуратуру, каб азнаёміцца з дакументам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства