Свабода асацыяцый у Беларусі за І квартал 2014 году
https://spring96.org/be/news/70501
2014
2014-04-14T08:57:32+0300
2014-04-14T08:57:32+0300
2014-04-14T08:57:32+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/lawtrend_assambleia.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за першы квартал 2014 году (пэрыяд агляду: 1 студзеня – 31 сакавіка).
У дакумэнце падаецца статыстыка НКА на пачатак году, аналізуюцца зьмены заканадаўства ў пэрыяд маніторынгу. Так, асноўнай падзеяй за дадзены пэрыяд стала ўступленьне ў сілу 20 лютага зьменаў і дадаткаў у Закон Рэспублікі Беларусі “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”.
Асобнымі разьдзеламі ў маніторынгу прадстаўленая практыка ў галіне рэгістрацыі НКА і абмежаваньня дзейнасьці незарэгістраваных арганізацыяў. Аўтары таксама ўключылі ў маніторынг пералік наноў зарэгістраваных некамэрцыйных арганізацыяў.
Глядзіце далучаны файл: