viasna on patreon

Бярозаўскі райвыканкам абавяжуць змяніць сваё рашэнне аб масавых мерапрыемствах

2014 2014-04-09T21:18:12+0300 2014-04-09T21:18:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rusecki-siargej-25sakavika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Русецкі

Сяргей Русецкі

Мінюст і Брэсцкае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў звернуцца ў Бярозаўскі райвыканкам, каб на афіцыйным узроўні ўпарадкаваць пытанне заключэння дамоў з міліцыяй пры падрыхтоўцы да масавых мерапрыемстваў. Як вынікае з адказаў гэтых устаноў праваабаронцам Сяргею Русецкаму і Тамары Шчапёткінай, якія звярталіся да іх з адпаведнымі зваротамі, рашэнне Савета Міністраў РБ № 207 ад 05.03.2012 г. больш важнае, чым рашэнне Бярозаўскага райвыканкама ад 09.02.2010 № 138.

Згодна з Пастановай Саўміна, пасля падачы заявы на масавае мерапрыемства ў выканкам цягам сутак выканаўчы орган улады павінен даслаць копію заявы ў міліцыю для ўзгаднення пытанняў па абслугоўванні мерапрыемства. Разам з тым, у рашэнні Бярозаўскага райвыканкама (як і аналагічных рашэннях выканкамаў у многіх рэгіёнах Беларусі) патрабуецца прадставіць копію дамовы з міліцыяй пры падачы заявы на правядзенне масавага мерапрыемства.

Як паведамілі з Міністэрства юстыцыі за подпісам першага намесніка міністра А.У. Білейчыка і з Брэсцкай абласной управы ўнутраных спраў за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення В.П.Угляніцы, рашэнне райвыканкама павінна быць выпраўлена згодна Пастановы Саўміна.

Раней бярозаўскія праваабаронцы Сяргей Русецкі і Тамара Шчапёткіна не раз у пісьмовай форме звярталіся ў Бярозаўскі райвыканкам з прапановай рашэнне ад 09.02.2010 № 138 прывесці ў адпаведнасць патрабаванням Пастановы Саўміна, але безвынікова. Падчас суду, у якім яны аспрэчвалі забарону пікету, праваабаронцы таксама сканцэнтравалі ўвагу на неадпаведнасць рашэння райвыканкама Пастанове Саўміна, і ў прысутнасці суддзі і памочніка пракурора папрасілі ліквідаваць супярэчнасць. Тадыюрыст райвыканкаму Яўген Кашталян сказаў, што Саўмін да іх з гэтым пытаннем не звяртаўся. Цяпер да іх звернецца Мінюст і Брэсцкае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў.

Праваабаронцы спадзяюцца, што надалей пры падрыхтоўцы да масавых мерапрыемстваўбольш не будзе праблем у пытанні заключэння дамоў з міліцыяй.

Тамара Шчапёткіна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства