viasna on patreon

Да Міжнароднага дня цыганоў гомельскія праваабаронцы зрабілі падарунак школе

2014 2014-04-08T15:05:42+0300 2014-04-08T15:05:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cygany-kniga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка даслалі падарунак Прыбарскай сярэдняй школе, у якой навучаюцца шмат цыганскіх дзяцей. Да Міжнароднага дня цыганоў, які адзначаецца 8 красавіка, праваабаронцы перадалі ў школьную бібліятэку кнігу цыганскіх казак Аляксандра Клейна на рускай і цыганскай мовах.

Кнігу праваабаронцам прадаставіў выдавец – расійскі антыдыскрымінацыйны цэнтр «Мемарыял».

«Кніга можа прынесці немалую карысць школьнікам розных нацыянальнасцяў, - лічыць Марыя Клімовіч. - У лепшых традыцыях казачнікаў Клейн асуджае чэрствасць і сквапнасць, захапляецца смеласцю і гатоўнасцю да самаахвярнасці, усхваляе любоў і вернасць. У вачах дзяцей вырасце аўтарытэт настаўніка, калі ён вырашыць пазнаёміць клас з казкамі цыганскага пісьменніка».

Акрамя таго, праваабаронца лічыць, што мастацкае слова – дзейсны сродак барацьбы з ксенафобіяй.

«Зараз у школе будзе не толькі вусная цыганская мова, але і пісьмовая, бо многія людзі шчыра ўпэўнены, што ў цыганоў увогуле няма мастацкай літаратуры», - дадала Марыя Клімовіч.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства