Школа экалагічнага юрыста запрашае прыняць удзел у Экаклубе
Жадаеце стаць кампетэнтным юрыстам у экалагічнай сферы, навучыцца дапамагаць людзям абараняць сваё права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, а таксама ўдзельнічаць у захаванні жывой прыроды?
Таварыства «Зялёная сетка» прапануе прайсці навучанне ў Экаклубе для юрыстаў, а таксама практыку ў прававой службе Зялёнай сеткі.
Дата правядзення : з 14 красавіка па 2 чэрвеня.
У Экаклубе мы разгледзім:
- Што такое Орхуская канвенцыя і як яна працуе на практыцы;
- Дзе і як можна атрымаць экалагічную інфармацыю, а таксама пры прыняцці якіх рашэнняў грамадскасць мае права на ўдзел;
- Якiя iснуюць катэгорыі лясоў што такое ландшафтна -рэкрэацыйныя зоны;
- Чым адрозніваюцца паркі ад сквераў, чым рэгламентаваны іх ахоўны статус, якія існуюць законныя падставы забудовы і высечкі;
- Якая iснуе працэдура ўзгаднення вырубкі дрэў, магчымасці будаўніцтва дарог і іншых аб'ектаў у асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, і многае іншае.
Гэта выдатная магчымасць:
- Даведацца аб дзеючых грамадскіх арганізацыях Беларусі, а таксама пазнаёміцца з іх актывістамі;
- Напісаць артыкул, якi з'явіцца на Беларускім зялёным партале;
- Паўдзельнічаць у грамадскіх кампаніях;
- Наведаць важныя, але не менш цікавыя экалагічныя мерапрыемствы.
А таксама навучыцца:
- Мець кантактаваць з мясцовымі жыхарамі і пісьменна аналізаваць іх запыты;
- Прадастаўляць кансультацыі і пісаць звароты;
- Стратэгічна планаваць дзейнасць.
Найбольш актыўныя кандыдаты атрымаюць выдатную магчымасць удзельнічаць у міжнародным трэнінгу з лепшымі спецыялістамі з Украіны, Венгрыі і Малдовы, а таксама прайсці стажыроўку ў экалагічных праваабарончых арганізацыях Украіны.
Заняткі Экаклуба для юрыстаў будуць праводзіцца 1 раз на тыдзень па 2-2,5 гадзіны з 19.00 да 21.00. Удзел бясплатны.
Вы не толькі атрымаеце новыя веды ў галіне эка- права, але і навучыцеся іх прымяняць на практыцы!
Для ўдзелу неабходна да 10 красавіка запоўніць анкету па спасылцы bit.ly/1gFLOGQ.
Месца правядзення можна будзе даведацца пасля падачы заяўкі.
Кантактная асоба:
Марына Дубіна (+375-29) 228-42-68