ПЦ "Вясна" прыносіць прабачэнні за недакладнасць суддзі Гродзенскага абласнога суда Вячаславу Міхневічу
https://spring96.org/be/news/70298
2014
2014-04-02T11:38:41+0300
2014-04-02T11:38:41+0300
2014-04-02T15:36:12+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kalesnik.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Недакладнасць мела месца пры згадванні імя дадзенага суддзі ў інфармацыі праваабаронцаў пра разгляд у Гродзенскім абласным судзе касацыйнай скаргі на забарону кнігі Алеся Бяляцкага.
Насамрэч паседжанне праходзіла пад старшынствам іншай асобы - намесніка старшыні, старшыні калегіі па грамадзянскіх справах Аляксандра Калесніка (на здымку), і ўсе прэтэнзіі праваабаронцаў з нагоды хамскіх паводзінаў былі выказаныяна адрас гэтага суддзі.
Суддзя ж Вячаслаў Міхневіч у складзе судзейскай калегіі моўчкі ўдзельнічаў у прыняцці незаконнага, на думку праваабаронцаў, рашэння.
Для паўнаты карціны адзначым, што трэцім суддзёй пры разглядзе касацыйнай скаргі праваабаронцаў была Ларыса Палякова, якая дакладала матэрыялы справы калегіі.