viasna on patreon

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне баранавіцкага гарадскога і брэсцкага абласнога судоў у справе Мілавідскага фэсту

2014 2014-04-01T01:12:34+0300 2014-04-01T01:12:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milavidy-cherven2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца атрымаў адказ на сваю скаргу з Вярхоўнага суда за подпісам намесніка старшыні В.Л. Калінковіча. У лісце паведамляецца, што скарга на пастанову суддзі Кацярыны Груда суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 31.07.2013 г. і пастанову суддзі Наталлі Сурмы Брэсцкага абласнога суда ад 29 жніўня 2013 г. па справе Мілавідскага фэсту разгледжана з праверкай матэрыялаў справы.

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнні гарадскога і абласнога судоў і падцвердзіў правільнасць прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці Віктара Сырыцу ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за падрыхтоўку і арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў Мілавідах 2 чэрвеня 2013 года ў памяць 150-х угодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага.

– Я па-ранейшаму лічу вынесеныя пастановы незаконнымі па прычыне аднабокага і неаб’ектыўнага высвятлення акалічнасцяў справы. Суды зусім не прымаюць да ўвагі і нідзе не згадваюць Акт ад 2 чэрвеня, падпісаны 9 грамадзянамі, а таксама пісьмовыя тлумачэнні Уладзіміра Гундара, Рыгора Макарэвіча, Вячаслава Болбата, Галіны Ярашэвіч, Сяргея Гоўшы, Анжалікі Камбалавай. Усе яны былі ўдзельнікамі вандроўкі на афіцыйнае свята ў Мілавіды 2 чэрвеня і гатовы былі даць паказанні ў судзе. Ніякага несанкцыянаванага масавага мерапрыемства не было. Была паездка людзей на афіцыйнае свята, анансаванае дзяржаўнай газетай “Наш край”, – адзначыў Віктар Сырыца.

Грамадскі актывіст катэгарычна не згодны з рашэннем Вярхоўнага суда і мае намер скардзіцца Генеральнаму пракурору Беларусі на паспешнае і несправядлівае высвятленне акалічнасцяў яго адміністрацыйнай справы.

 

Фота: удзельнікі святочнага мерапрыемства, прысвечанага 150-м угодкаў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага 2 чэрвеня 2013 года

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства