viasna on patreon

ЦВК: Візуальны падлік колькасці выбаршчыкаў прававога значэння не мае

2014 2014-03-28T11:17:51+0300 2014-03-28T15:01:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Назіральнік Сяргей Гоўша звяртаўся ў ЦВК са зваротам, дзе звяртаў увагу, што мелі месца парушэнні пры падліку галасоў выбаршчыкаў на ўчастку для гасавання № 43 у Баранавічах. А менавіта - колькасць выбаршчыкаў (па візуальным падліку) не супадала з колькасцю выдадзеных бюлетэняў.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, спаслаўшыся на арт.55 Выбарчага кодэксу, адзначае, што колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні, устанаўліваецца па спісу выбаршчыкаў, а колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, - па бюлетэнях, якія знаходзіліся ў скрынках для галасавання. Візуальны падлік колькасці выбаршчыкаў, які назіральнік праводзіў на ўчастку, прававога значэння не мае, адзначылі ў ЦВК. Паколькі такая працэдура выбарчым заканадаўствам не прадугледжана.

Гоўша таксама скардзіўся на тое, што члены ўчастковай выбарчай камсіі адначасова падлічвалі невыкарыстаныя бюлетэні і бюлетэні, якія знаходзіліся ў скрынцы для датэрміновага галасавання. ЦВК прызнала, што гэта з'яўляецца парушэннем працэдурнага характару, але, па меркаванні Ярмошынай, не магло паўплываць на вынікі выбараў.

Як вынік, Цэнтрвыбаркам не знайшоў падставаў для правядзення праверкі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства