viasna on patreon

Сёння суды над затрыманымі на Дзень Волі (абнаўляецца)

2014 2014-03-26T15:54:00+0300 2014-03-26T14:13:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vinjarski-dzen-voli-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі падчас акцыі на Дзень волі-2014

Максім Вінярскі падчас акцыі на Дзень волі-2014

У судзе Завадскога раёна сёння адбудуцца суды над затрыманымі падчас учорашняй акцыі Дзень Волі.


Максіма Вінярскага затрымалі каля 20.30 у двары дома па адрасе вул.Багдановіча, 178 ужо пасля акцыі. Падчас шэсця хлопец нёс чорную расцяжку з надпісам "Смерць крамлёўскім акупантам". Нягледзячы на тое, што гэта Савецкі раён, хлопца даставілі ў Завадскі РАУС і судзіць яго будуць таксама ў судзе Завадскога раёна.

 

Стала вядома прозвішча яшчэ аднаго затрыманага, якога будуць судзіць сёння ў судзе Завадскога раёна - Аляксандр Блізнюк з Радашковічаў. Абставіны ягонага затрымання пакуль невядомыя.

 

Абодва актывісты правялі ноч у ЦІП на Акрэсціна. Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве па арт.17.1 КаАП РБ.

 

***

11.30 Пачаўся суд над Максімам Вінярскім. Суддзя - Алена Някрасава. Сведка па справе начальнік падраздзялення АМАП Тарасаў, які падчас акцыі працаваў у штацкім. Ён заявіў, што Вінярскі прыцягнуў да сябе ўвагу тым, што выкрываў фашысцкія і антыдзяржаўныя лозунгі - "Пуцін - фашыст", "Далоў ілжывы рэжым Лукашэнкі". Апроч таго, сведка адзначыў, што актывіст аказваў супраціў пры затрыманні. Вінярскі цалкам адмаўляе абвінавачванне. Падчас дачы паказанняў у судзе ён адзначыў, што чыў ад міліцыянтаў у аўтобусе, як тыя казалі пра апазіцыянераў, што іх трэба знічтажаць і паліць у крэматорыях, каб не дапусціць сітуацыі, як ва Украіне.

 

12.00 Вінярскі заявіў адвод суддзі. Зараз абвешчаны перапынак.

 

12.55 Вінярскаму прысудзілі 15 сутак арышту (арт.17.1, 23.4 КаАП РБ). Сведкам на судзе таксама быў міліцыянт Рэут. Асноўны "фашысцкі лозунг", які ставяць у віну актывісту "Бандэра - герой! Украіна, мы з табой!"

 

14.00 Аляксандру Блізнюку прысудзілі 5 сутак арышту (арт.17.1, 23.4 КаАП РБ). Абвінавачаны нёс у руках украінскі сцяг, крычаў "За Украіну!".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства