viasna on patreon

Дзмітрый Паліенка адбывае адміністрацыйны арышт

2014 2014-03-26T09:06:14+0300 2014-03-26T09:06:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Дзмітрый Паліенка

Актывіст Дзмітрый Паліенка

Актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка сёння раніцай пераведзены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў для адбыцця адміністрацыйнага арышту ў тэрмінам 13 сутак нібыта за "дробнае хуліганства ". Пры гэтым на працягу двух сутак яго месцазнаходжанне і прававы статут заставаліся пад пытаннем. Суд, а таксама розныя падраздзялення МУС, у якія звярталіся сваякі і сябрыДзмітрыя, адмаўлялі факт яго затрымання. Пра гэта паведамляюць сябры актывіста.

 

Увечары 24 сакавіка актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка паведаміў ПЦ “Вясна” пра сваё затрыманне. Па стане на 17.00 ён знаходзіўся ў РАУС Заводскага раёна. Больш падрабязную інфармацыю актывіст па тэлефоне паведаміць не змог.
Вядома толькі, што ў гэты дзень дадому да яго наведаўся ўчастковы інспектар і сказаў, что хоча правесці гутарку. Пасля гэтага Паліенка патэлефанаваў сваім сябрам і паведаміў, што міліцыя хоча ізаляваць яго напярэдадні Дня Волі.

Цікава, што ўчастковы прыйшоў да Паліенкі прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як адбыўся суд над актывістам. У суботу 22 сакавіка ён быў затрыманы за графіці, а сёння асуджаны за хуліганства па арт.17.1 КаАП і быў пакараны штрафам. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства