viasna on patreon

Беларускага анархіста вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС

2014 2014-03-25T19:53:07+0300 2014-03-25T19:53:07+0300 be

Толькі цяпер стала вядома, што на расійска-ўкраінскай мяжы 14 сакавіка затрымалі гамельчука Дзмітрыя Разановіча.

Разановіч ехаў з Кіева ў Маскву. Ён з'яўляецца актывістам арганізацыі беларускіх анархістаў і нейкі час правёў на ўкраінскім Майдане.

Як паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на сяброў Разановіча, яго трымаюць у адным з СІЗА Курскай вобласці. Сваякам у спатканні з ім адмоўлена.

У Разановіча знайшлі пашпарт яго брата. Але цікавасць для ФСБ ўяўляюць не чужыя дакументы, а ўдзел Дзмітрыя Разановіча ў кіеўскім Майдане. Акрамя таго, ФСБ спрабуе абвінаваціць яго ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС.

Магчыма, беларуса экстрадзіруюць на радзіму, калі абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэракту не атрымаюць працягу.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства