Двух актывістаў БХД затрымалі на выхадзе з украінскага консульства
https://spring96.org/be/news/70146
2014
2014-03-25T13:44:25+0300
2014-03-25T13:44:25+0300
2014-03-25T13:44:25+0300
be
У Брэсце затрыманыя актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Георгій Дзмітрук і Зміцер Шухрай. Яны былі ўзятыя міліцыянтамі, калі выходзілі з консульства Украіны. Актывістаў завезлі ў аддзяленне міліцыі, што ім інкрымінуюць — пакуль невядома. Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павал Севярынец.
Георгій Дзмітрук узначальвае Камітэт салідарнасці з Украінай, наступнае паседжанне якога мелася прайсці заўтра. Абмяркоўвацца мусіў шырокі спектр пытанняў — ад назірання на ўкраінскіх прэзідэнцкіх выбарах да акцый салідарнасці з украінскім народам. Севярынец не выключае, што затрыманне мела на мэце сарваць паседжанне.