viasna on patreon

Бабруйск: Сябры СПБ распачалі папераджальную галадоўку

2014 2014-03-25T10:53:04+0300 2014-03-25T10:53:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 25 сакавіка на бабруйскім заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) пачалася трохдзённая папераджальная галадоўка. У ёй бяруць удзел пяць сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага, у тым ліку старшыня завадской пярвічкі Міхаіл Кавалькоў.

"Свабодаўцы" вырашылі пайсці на гэты крок, бо кіраўніцтва прадпрыемства дасюль не выканала абяцанняў, дасягнутых падчас перамоваў. Больш за тое, на ТДіА працягваецца дыскрымінацыя па прафсаюзнай прыкмеце, Міхаіл Кавалькоў не можа патрапіць на тэрыторыю завода, на сваё працоўнае месца, з сябрамі СПБ не працягваюць працоўныя кантракты, ідзе паступовае знішчэнне пярвічкі.

-Паколькі я не магу патрапіць на завод, буду стаяць на прахадной. Зараз на сваіх працоўных месцах, каля станкоў, галадоўку падтрымліваюць яшчэ чатыры сябры СПБ, - кажа Міхаіл Кавалькоў. - Сюды ўжо прыехаў маёр міліцыі Сяргей Рудзько і начальнік упраўлення ідэалагічнай працы гарвыканкама Мікалай Балюк. Рудзько папярэдзіў мяне, што гэта несанкцыянаваны пікет, але я ж стаю без плакатаў, з пустымі рукамі. Патлумачыў ім, што на заводзе нават не маю працоўнага месца, хаця намінальна яно знаходзіцца менавіта там, і я нават плачу падаткі. Прывязаць галадоўку да "масавага сходу” ў іх таксама ніяк не атрымліваецца. Таму пакуль чыноўнік і міліцыянт сядзяць побач, у машыне, напэўна чакаюць далейшых распараджэнняў зверху.

Міхаіл Кавалькоў кажа, што прыняў меры перасцярогі, і нават да завадской прахадной прыйшоў пешшу, каб пазбегнуць сустрэч з ДАІ.

-Не ведаю, можа быць гэта і выпадковасць, але на маім звычайным шляху да ТДіА якраз і стаяла машына з "даішнікамі". Як далей разгарнуцца падзеі, цяжка меркаваць. Наколькі я ведаю, дырэктар завода зараз знаходзіцца ў замежнай камандзіроўцы, - каментуе старшыня завадской пярвічкі СПБ.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства